бел яз 1 кл урок 26

Урок 26  Мясцiна, дзе я жыву. Памятныя мясцiны (с.54-55)

Наш слоўнiк


2.   Памятныя мясцiны – гэта мясцiны, звязаныя з нейкiмi падзеямi, пра якiя не забываюць. У кожнага чалавека ёсць свой такi куточак, часцей за ўсё гэта бацькоўская хата, дом, дзе прайшло дзяцiнства. А ёсць месцы, памятныя для ўсiх жыхароў краiны. На Беларусi шмат памятных мясцiн.

3.   Прачытайце тэкст разам з бацькамi:

Замкi Беларусi

На Беларусi шмат таямнiчых замкаў. Кожны замак мае багатую гiсторыю. Памятаюць замкi не толькi мiрнае жыццё людзей, але i нападзенне ворагаў, i пажары.
Вакол замкаў часта рабiлi роў з вадой. Сцены будавалi высокiя i трывалыя. У iх размяшчалiся вартавыя вежы, з якiх можна было здалёк убачыць небяспеку.
Самыя вядомыя замкi Беларусi – Мiрскi i Нясвiжскi. Кожны дзень iх наведваюць тысячы турыстаў.

4.   Адкажыце на пытаннi:
- Прачытайце, якiя падзеi памятаюць замкi.
- Дзе размяшчаўся роў з вадой?
- Якiя будавалi сцены?
- Адкуль можна было здалёк убачыць небяспеку?
- Назавiце самыя вядомыя замкi Беларусi.

5.   Работа па падручнiку на с. 54. Знаёмства з лiтарай ў
Прачытайце назвы баларускiх гарадоў. Звярнiце ўвагу на вымаўленне гука ў.

6.   Гульня «Разведчык»
Закрэслiце ў кожным слове лiтары, якiя паўтараюцца, i расшыфруйце назву памятнай мясцiны. Успомнiце, якую пушчу назвалi ў яе гонар.

 Б О Е О Л А О Я О



 Х В Е Х Ж Х А               

7.   Выканайце заданнi ў сшытку па дадзенай тэме.



Комментариев нет:

Отправить комментарий

Подписаться

Подписаться по Email

наши гости и читатели